Кіпрыян Кандратовіч — ваенны дзеяч, сябра Народнага сакратарыята БНР. Міністр ваенных спраў у кабінеце Р. Скірмунта (але працаваць на гэтай пасадзе яму практычна не давялося: урад Скірмунта пратрымаўся 2 тыдні).
Напрыканцы 1918 г. у Горадні Кандратовіч сфармаваў штаб — Беларускую камендатуру і 1-ы беларускі полк.
Ад пачатку снежня 1918 г. да канца красавіка 1919 г. полк размяшчаўся ў Аляксандраўскіх казармах і складаўся з пяці ротаў і аднаго эскадрона.
Калі ён быў міністрам абароны БНР, то не атрымліваў заробку. У Вільню і па ўсёй Беларусі ездзіў толькі за свае грошы.
Кіпрыян Кандратовіч друкаваўся ў беларускай прэсе. З артыкулаў, якія ён друкаваў у прэсе на пачатку 1920-х, відаць было, што аўтар мае досыць левыя перакананні. Для царскага генерала гэта незвычайна. Да таго ж у траўні 1917 года ён значыўся ў спісах Беларускай сацыялістычнай Грамады.
Раім пачытаць: лідскі краязнаўца Л. Лаўрэш напісаў пра Кандратовіча кнігу пад назвай “Генерал, які дайшоў да Беларусі”