27 чэрвеня 1989 года — дзень стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, скарочана Т…

27 чэрвеня 1989 года — дзень стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, скарочана ТБМ. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч.

На працягу 32 год свайго існавання ТБМ абараняла лінгвістычныя правы грамадзян, а таксама садзейнічала развіццю беларускай мовы і культуры.

У 2021 годзе арганізацыя была зліквідаваная рэжымам. На той момант у складзе аб’яднання было каля 450 мясцовых арганізацый і суполак — у Беларусі і за яе межамі, больш за 6 тысяч сябраў.