У гэты дзень роўна 140 гадоў таму ў вёсцы Вязынка, што пад Менскам, у беларускай каталіцкай сям’і Луцэвічаў нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Іванам.
Праз пэўны час хлопчыку было наканавана стаць легендарным сынам сваёй Радзімы, народным паэтам Янкам Купалам
Няма ў свеце беларуса, які б не ведаў гэтага імя. А зараз мы распавядзем вам некалькі незвычайных фактаў пра Янку Купалу
Ці чулі вы раней, што яго першы верш меў гумарыстычна-эратычнае гучанне?
З ліста да Л.Клейнбарта: “Первое стихотворение на белорусском языке я написал, если можно так выразиться, случайно. Ехал я в Минск. Передо мною ехали известные мне барышни высшего от меня класса. Вдруг они выпали из повозки довольно в пикантных позах. Вот этот эпизод и толкнул меня написать юмористическое стихотворение. (…) С этого времени я и начал писать“.
А ў 1930 годзе паэт нават рабіў спробу самагубства, якую работнікі НКВД здзекліва назвалі нязначным раненнем
“Покушение было несерьезным. Купала ударил себя перочинным ножом в правый бок, жизнь его вне опасности“.
Але ж Я. Скрыган успамінаў, што калі на пачатку 30-х убачыў Янку Купалу ў лазні, то быў шакаваны: праз увесь жывот паэта праходзіў вялікі, ірваны шнар
А яшчэ Янка Купала быў неабыякавым чалавекам, ён нават спрабаваў ратаваць сваіх рэпрэсаваных сяброў.
У 1927 г. падпісаў хадайніцтва аб вызваленьні Ф. Аляхновіча, а у 1939 г. разам з Я. Коласам і З. Бядулем спрабаваў выратаваць легендарнага выдаўца А. Уласава.
“…Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа і што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае!..”
(“Раскіданае гняздо”)
З днём народзінаў, дзядзька Янка!