А ці ведаеце вы, што сёння мы адзначаем Дзень друку? Менавіта 6 жніўня 505 гадоў таму Францішак Ска…

А ці ведаеце вы, што сёння мы адзначаем Дзень друку?

Менавіта 6 жніўня 505 гадоў таму Францішак Скарына ў Празе выдаў “Псалтыр”. Беларуская версія “Псалтыра” стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Гэта быў сапраўдны прарыў тых часоў.

“Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі,
што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае –
гэтак і людзі
да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваны ў Бозе,
вялікую ласку маюць.”
– гэтыя словы як запавет пакінуў нам Францішак Скарына у адной з прадмоваў да сваёй кнігі.

Беларусам ёсць чым ганарыцца. Раім у гэты дзень прачытаць што-небудзь беларускае

Крыніцы:
малюнак — “
Будзьма беларусамі“,
пераклад прамовы —
Алесь Разанаў