Нагадваем, што Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў кантрабандзе (незаконным …

Нагадваем, што Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК.

Заклікаем павіншаваць Алеся і падтрымаць яго ў зняволенні. Як гэта зрабіць?

Зрабіць грашовы перавод;
Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі;
Падтрымаць тэлеграмамі і заказнымі лістамі.

Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

Экодом