Лес, дзе растуць крыжы: творчасць ад падпісчыка пра боль і памяць чалавецтва

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Лес, дзе растуць крыжы…

Эксперыменты поўныя
Балючай жывою крывёй
Было чалавецтва каб роўным
Зраўнялі людзей зь зямлёй…

Шлях да вялікай агульнасьці
І жорнаў цэнтральнай сілы.
Прыгатаванай “утульнасьці”
Край камунальных магілаў.

У лесе чырвонага ззяньня,
Дзе смерці насеньне ляжыць,
Заклікам да пакаяньня
Павырасталі крыжы….

Творчасць ад падпісчыка
#ночрасстраляныхпаэтаў