Ноч 29–30 кастрычніка1937года стала трагічнай і «чорнай» для беларусаў. Меркавана ва ўрочышчы Курапаты савецкія каты расстралялі больш за 100 дзеячоў культуры — прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод іх 22 — пісьменнікі.
Яны жывыя, пакуль мы памятаем пра іх. Сёння беларускія дыяспары ва ўсім свеце гучаць галасамі рэпрэсаваных літаратараў. Пачытаць пра сёлетнюю ноч паэтаў можна па спасылцы.