Новы год яшчэ не надышоў, а сюрпрызы ўжо пачаліся!Скажыце, а ці любіце вы квізы? Ці шануеце гісторы…

Новы год яшчэ не надышоў, а сюрпрызы ўжо пачаліся!

Скажыце, а ці любіце вы квізы? Ці шануеце гісторыю роднага краю?
Мы — вельмі! Таму з дапамогай суполкі «Шляхецкія гульні» падрыхтавалі прывабны сюрпрыз: запрашаем вас у гэтую пятніцу, 9 снежня, а 18:00 наведаць Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве, каб узяць удзел у Гістарычным Квізе з нагоды прэзентацыі календара «Кожны дзень»

Вас чакаюць не толькі займальныя загадкі, але і цікавосткі ад беларускага адукатара Сяржука Кедышка (“Школка Жалезнага Дравасека”, “Шляхетны Звяз”). І, вядома, прыемныя прызы , сярод якіх — той самы каляндар!

У квізе могуць узяць удзел каманды да 8 чалавек (але вы можаце даслаць заяўку і на 1-2 асобы, мы сфармуем потым зборную каманду). Зарэгістраваць сваю каманду для ўдзелу ў квізе можна па спасылцы
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!
Удзел у квізе каштуе 20 злотых з чалавека.

З усімі пытаннямі можна звярнуцца да нас праз бот: @by_prosvet_feedback_bot

Чакаем вас:
9 снежня а 18:00 (прыходзьце трохі загадзя, каб дакладна паспець!)
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве (plac Konstytucji 6, 00-550 Warszawa).