Вітаначкі!Мы вырашылі пачаць гэты панядзелак незвычайна і падрыхтавалі для вас агляд гістарычных п…

Вітаначкі!

Мы вырашылі пачаць гэты панядзелак незвычайна і падрыхтавалі для вас агляд гістарычных падзей тыдня. Спадзяемся, вам будзе цікава даведацца пра гэтыя факты:

10 красавіка 1998 года была зарэгістравана прыродаахоўная арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

11 красавіка 2011 года ў Менску на станцыі метро “Кастрычніцкая” адбыўся тэракт.

12 красавіка 1995 года ўзброеныя людзі збілі дэпутатаў БНФ, якія абвясцілі галадоўку супраць рэферэндуму, ініцыяванага Лукашэнкам.

13 красавіка 1940 года пачалася другая хваля дэпартацый з Заходняй Беларусі. 24 тысячы людзей былі высланы ў Сібір, Карэлію ды іншыя аддаленыя рэгіёны СССР.

14 красавіка 1880 года нарадзіўся беларускі празаік, драматург, грамадскі і культурны дзеяч Язэп Дыла.

15 красавікаМіжнародны дзень культуры

16 красавіка 1935 года нарадзіўся перакладнік, педагог і публіцыст Анатоль Клышка

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары “Кожны дзень 2023”.
Чароўнага вам тыдня!