У гэты дзень 116 гадоў таму нарадзілася мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэк…

У гэты дзень 116 гадоў таму нарадзілася мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў 1944—1977 гадах.

Дзякуючы нястомным пошукам Алены Васільеўны галоўны мастацкі музей краіны фактычна аднавіў разрабаваную ў 1941 г. калекцыю.

Алена знаходзіла ўнікальныя палотны ў самых нечаканых месцах; часта траціла на карціны свой заробак, на вока беспамылкова вызначаючы іх сапраўднасць; заводзіла сяброўства з нашчадкамі былых арыстакратаў і знакамітасцямі, захопленымі выяўленчым мастацтвам.

У гонар Алены Аладавай і яе мужа названая вуліца Аладавых у Мінску.

Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami

Кожная з нас піша сваю непаўторную гісторыю з Аленай Аладавай і іншымі выдатнымі беларускамі.

Запрашаем вас пазнаёміцца з прадуктамі праекту і набыць торбу з неверагоднымі жанчынамі ў Беларускім Моладзевым Хабе:
plac Konstytucji 6, Варшава
12:00-20:00 (будні)

А замовіць з дастаўкай амаль у любую краіну можна праз сайт byprosvet.org