Сябры зь Вільні, 1 чэрвеня (чацьвер) 18:00 будзе адкрыцьцё фотавыставы пра Менск, якую, магчыма, вы…

Сябры зь Вільні,

1 чэрвеня (чацьвер) 18:00 будзе адкрыцьцё фотавыставы пра Менск, якую, магчыма, вы чакалі яшчэ з восені. Мы прывозім яе з Варшавы ў lutskevichmuseum! Гісторыя і актывізм сустрэліся чарговы раз

Што будзе на адкрыцьці:
куратарская экскурсія па выставе;
супольны прагляд кранальнага фільму пра беларусаў Варшавы ў эміграцыі;
прэзэнтацыя фотаальбому;
дыскусія для ахвочых! 🙂

Да таго ж вы зможаце паслухаць саўндскейп гораду, пабачыце AR-аб’екты (сярод іх ёсьць і праца levondjan ), паглядзіце кінастужку, зможаце папакутаваць у Пакоі Спакою (які не даваў спакою прапагандыстам у свой час 🙂 і нават… забраць Менск дадому — у выглядзе паштовак і альбому Take Minsk Home.

Прыходзьце, запрашайце сяброў, інфармацыя пра выставу ёсьць і на ангельскай мове.
Будзем чакаць вас ужо СЁННЯ тут:

1 (а 18:00) – 15 чэрвеня
Серада – нядзеля: 14:00 – 20:00
Vilniaus g. 20