На гэтым тыдні каманда ByProsvet узяла ўдзел у беларускай імпрэзе ў Варшаве “Яднайся”.Мы атрымалі а…

На гэтым тыдні каманда ByProsvet узяла ўдзел у беларускай імпрэзе ў Варшаве “Яднайся”.

Мы атрымалі асалоду ад размоў з удзельнікамі і хочам сказаць вам вялікі дзякуй! Дзякуй тым, хто вырашыў падтрымаць друк самвыдата праз куплю нашых тавараў — праз продажы ў гэты дзень у Беларусі змогуць быць надрукаваныя і распаўсюджаныя 5150 новых выпускаў незалежных газет.
Дзякуй і тым, хто падыходзіў да нас каб проста даведацца пра нашу ініцыятыву ці выказаць словы падтрымкі, для нас гэта вялікая каштоўнасць

Дарэчы, калі ў вас не атрымалася трапіць на імпрэзу, але вы таксама хочаце падтрымаць самвыдат у Беларусі, вы можаце зрабіць гэта анлайн рознымі спосабамі:
фінансава: проста зрабіўшы данат для нашага фонда альбо набыўшы які-небудзь з нашых тавараў на сайце (усе грошы ад продажу ідуць на друк незалежных газет унутры краіны, падтрымку палітзняволенных валанцёраў і іншыя выдаткі, звязанныя з дзейнасцю ініцыятывы ўнутры краіны);
фізічна: стаўшы нашым валанцёрам, друкуючы і распаўсюджваючы незалежныя навіны ў Беларусі — напішыце нам сюды: @ByProsvetVolunteerBot
словамі падтрымкі, ідэямі, прапановамі супрацоўніцтва — напісаўшы сюды: @by_prosvet_feedback_bot
падпіскай на нашыя сацсеткі: instagram, twitter

Жыве Свабода Слова!