Міністэрства аховы здароў’я “налічыла” амаль удвая больш дактароў, чым ёсць у краіне. Сапраўдную статыстыку хаваюць, а лекары працягваюць пакідаць краіну праз палітычны пераслед і нязносныя ўмовы працы.
Асцярожна! За некалькі ідэалагічна “правільных” адказаў у віктарыне вашае дзіця можа адправіцца пад крылам “Рускага дому” у Крым. Раім трымацца здаля ад падобных арганізацый і бараніць ад іх сваіх дзяцей.