ByProsvet запрашае вас на імпрэзы фестывалю, у ходзе якога вы ў тым ліку зможаце паўдзельнічаць у адмысловай сустрэчы, прысвечанай нашай кнізе «Камера #18».
⠀
Арганізатары фестывалю даюць пляцоўку для шматлікіх беларускіх ініцыятываў, якія былі створаны ў сталіцы Ніжняй Сілезіі ў апошнія гады. Дзякуючы такім праявам салідарнасці, а таксама ўсім спробам пабудаваць сапраўдную супольнасць і злучыць людзей, мы становімся лепшай версіяй сябе. Як асобы і як грамадства.
Слоганам, прычым не толькі гэтага году, але і ўсяго фестывалю, з гэтага часу будзе: «РАЗАМ - ЛЕПЕЙ». Давайце ж сустрэнемся з беларускай культурай ва Уроцлаве, у горадзе сустрэч! Таму што РАЗАМ сапраўды ЛЕПЕЙ!
Адзначайце свае публікацыі хэштэгамі #razemlepiej #разамлепей