30 верасня 1892 г. ва Украіне нарадзілася пісьменніца і грамадская дзяячка Зоська Верас (Людвіка Сі…

30 верасня 1892 г. ва Украіне нарадзілася пісьменніца і грамадская дзяячка Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая). Стварыла «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік». Пісала вершы, абразкі, перакладала з украінскай мовы.

У гэты ж дзень 1931 г. на Лагойшчыне нарадзіўся паэт і грамадскі дзеяч Ніл Гілевіч. Старшыняваў у ТБМ. Не любіў трасянкі, хоць і выкарыстаў яе ў творы «Родныя дзеці». Дапамог Зосьцы Верас далучыцца да Саюзу пісьменнікаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары “Кожны дзень 2023”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch