27 кастрычніка 1989 г. у Станькаве
дэмантавалі апошнюю пускавую ўстаноўку комплексу ракет «Ака»*. Намер зрабіць Беларусь бяз’ядравай агучылі ў Дэкларацыі аб суверэнітэце 1990 г., БССР тады была 8-й у свеце дзяржавай паводле запасаў ядравай зброі. Апошні падраздзел забеспячэння расейскіх ракетных войскаў вывелі з нашай краіны ў 1997 г.
*У 1987 г. Гарбачоў і Рэйган падпісалі адпаведную дамову.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень 2023”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch