22 кастрычніка 1944 г. у Менску адчыніў свае дзверы для наведнікаў
музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспанаты для яго пачалі збіраць яшчэ ў 1943 г. Першыя экспазіцыі распавядалі пра партызанскі рух і ваенную прэсу. У 1966 г. музей размясціўся на Кастрычніцкай плошчы*.
*Музейны будынак зруйнавалі ў 2014 г. На яго месцы паставілі бізнес-цэнтр.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень 2023”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch