Беларускі час №45Беларусь, усе рэгіёны Лукашэнка заявіў, што краіне тэрмінова патрэбная другая АЭС, …

Беларускі час №45

Беларусь, усе рэгіёны

Лукашэнка заявіў, што краіне тэрмінова патрэбная другая АЭС, бо гэта «вельмі-вельмі выгадна». Такая заява выклікае ў беларусаў трывогу. Усе памятаюць трагічныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама правальны праект першай беларускай АЭС, якая будавалася без захавання сучасных тэхналогій бяспекі і куды не дапускаюцца ніякія праверкі і камісіі.

Беларусь застаецца адной з бяднейшых краін Еўропы па агульным узроўні дабрабыту. Якасць эканамічнага і дзяржаўнага кіравання апошнім часам рэзка пагоршылася, бо прывілеі і інтарэсы нелегітымнага кіраўніка ставяцца вышэй за індывідуальныя. Але дзяржаве галоўнае захаваць выгляд, што ўсё добра, каб народ не хваляваўся.

Файл для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Вы можаце дапамагчы з распаўсюдам праўдзівых звестак пра Беларусь. Пішыце нам праз @ByProsvetVolunteerBot