Расстраляным паэтам. На жыцьцё ў паэтаў пляны.. Але лёс спатыкнуўся аб дзень, Калі стаўся закатаваны…

Расстраляным паэтам. 

На жыцьцё ў паэтаў пляны.. 
Але лёс спатыкнуўся аб дзень, 
Калі стаўся закатаваным 
Іх бурлівых надзеяў прамень… 

Без віны былі абвінавачаны. 
Былі ў цэнтры, а сталі крайнімі. 
У тую ноч разгулялася навалач, 
хто сыйшоў на дарогу Каіна.

Затапталі нячыстымі ботамі, 
Абплявалі свінячымі рыламі, 
Аблілі іх крывёю ўпотай 
Чэрці ў форме з рагамі ды віламі! 

У цёмным лесе ямы бяздонныя 
На ўбой па дарозе чорнай…… 
Яны падалі ў вечнасць годныя 
З думкай аб Беларусі свабоднай! 

Кажуць, сцерпіць усё папера.. 
Ды зямля не стрывае такога! 
Пралілася нянавісьці мера – 
Кроў зямлі лямантуе да Бога! 

Стане яўным ўсё таемнае, 
І падымецца ўверх схаванае, 
Атрымаюць сваё ганебныя 
За ўчынкі свае апантаныя! 

Але й зараз ня ўсе разумеюць
Як у лесе растуць крыжы, 
Як плады пакаяння спеюць. 
І ці можам так далей жыць?!!! 

Біце ў сэрцы іх, біце, мячамі!! 
Не давайце пачварамі быць! 
Хай адчуюць, як днямі й начамі 
Курапацкая рана баліць…

CiesnaBrama