31 кастрычніка 1930 г. у Маскве нарадзіўся скульптар Леў Гумілеўскі. Калі меў тры гады, сям’я перае…

31 кастрычніка 1930 г. у Маскве нарадзіўся скульптар Леў Гумілеўскі. Калі меў тры гады, сям’я пераехала ў Беларусь (маці родам з Браслаўшчыны). Яго захапленне мастацтвам зараджалася ў нясвіжскай студыі Міхаіла Сеўрука. Стварыў бюсты для алеі дзеячаў культуры ў Нясвіжы, помнік Францішку Багушэвічу ў Смаргоні, кампазіцыю «Балет» ля опернага тэатра ў Менску.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары “Кожны дзень”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch