…Дзе вы, любімыя душы?
Молімся ціха за вас,
Ваш супакой не парушым,
Вы завітайце да нас!
Двор свой пазнайце ціхмяны,
Гляньце на хатку сваю,
Храм наш стары, дзераўляны,
Што бласлаўляе зямлю.
Дзякуем вам, дарагія,
Што гаравалі за нас,
Ды у гадзіны ліхія
Мелі праўдзівы адказ.
Ведалі праўду святую…
Уладзімір Мірончык, урывак з верша «Дзяды»
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары “Кожны дзень”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch