9 лістапада 1963 г. у Менску нарадзіўся грамадскі ды культурніцкі дзеяч, мецэнат, філантроп, банкір…
9 лістапада 1963 г. у Менску нарадзіўся грамадскі ды культурніцкі дзеяч, мецэнат, філантроп, банкір Віктар Бабарыка. Вярнуў у Беларусь працы беларускіх мастакоў Парыжскай школы. Спрыяў стварэнню прасторы ОК16, арганізацыі фэсту «Тэарт». У траўні 2020 г. вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцтва. У чэрвені яго затрымалі і пакаралі 14 гадамі зняволення.