Шаноўныя сябры, сёння адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра Перш за ўсё, мы хочам шчыра падзякавац…

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Шаноўныя сябры, сёння адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра

Перш за ўсё, мы хочам шчыра падзякаваць тым валанцёрам, якія дагэтуль, нягледзячы на ўсе рызыкі, працягваюць распаўсюджваць самвыдат і несці вольнае слова людзям унутры Беларусі. Вы сапраўдныя героі!

Была б немагчымай штодзённая праца ByProsvet і без падтрымкі актывістаў па ўсім свеце, што дапамагаюць нам рэалізоўваць беларускія гістарычныя і культурніцкія праекты.

Віншуем таксама валанцёраў усіх іншых дэмакратычных ініцыятыў, што бесперапынна падтрымліваюць суайчыннікаў і працягваюць ісці шляхам змагання за перамены ў Беларусі.

З павагай, каманда ByProsvet