1 снежня 1920 г. навучэнцы Віленскага ўніверсітэту заснавалі «Беларускі студэнцкі саюз». Дэвізам арганізацыі яны абралі словы «Айчына і Навука», мэтай – заахвочваць беларусаў да сваёй культуры. Праводзілі беларускую нацыянальную палітыку сярод студэнтаў, а калі на тэрыторыі Заходняй Беларусі абмежавалі дзейнасць беларускіх школ, пачалі выязджаць да людзей з адукацыйнымі лекцыямі.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень”.#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch