21 снежня 1796 г. у вёсцы Мясата нарадзіўся Тамаш Зан, паэт-рамантык. Заснаваў Таварыства філаматаў…
21 снежня 1796 г. у вёсцы Мясата нарадзіўся Тамаш Зан, паэт-рамантык. Заснаваў Таварыства філаматаў. Асноваю многіх яго вершаў на польскай мове быў беларускі фальклор. 17 гадоў жыў у высылцы, дзе стварыў мінералагічны музей, вывучаў песні казахаў, татараў, башкіраў. Па вяртанні працаваў у Віленскім корпусе горных інжынераў, займаўся музыкаю.