З кожным месяцам у Беларусі павялічваецца недахоп медыкаў. Па афіцыйных дадзеных, у краіне не хапае каля 5 тыс. лекараў. Вось што бывае, калі дзяржава з году ў год кіруе выключна шляхам гвалту і запалохванняў.
З падручнікаў гісторыі мы ведаем, што за даўнімі часамі землі сучаснай Беларусі належалі да ВКЛ. Аднак ужо тады нашыя продкі пазбягалі канцэнтравання ўлады ў адных руках, каб не было таго, што цяпер адбываецца ў краіне.