Адзін з найважнейшых фотаздымкаў гэтага года па версіі Аб’яднанага Пераходнага Кабінету.
Падзея адбылася ў сакавіку 2023 года падчас візіту лідараў дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Тады прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык падарыла англамоўную версію нашага выдання «Камера #18» Нэнсі Пэлосі, экс-спікерцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, вядомай барацьбітцы за правы жанчын.
Кніга «Камера #18», выдадзеная на трох мовах, апавядае гісторыю 36-ці беларусак, што апынуліся разам у чатырохмясцовай камеры на Акрэсціна ў жніўні 2020 года.