Усходняя зімовая школа для студэнтаў апошніх курсаў бакалаўрыяту і магістратуры
Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту праводзіць набор на ХХ Усходнюю зімовую школу. Удзельнікаў чакаюць: лекцыі, семінары, сустрэчы і культурніцкія імпрэзы пад кіраўніцтвам міжнародных экспертаў.
Прыняць удзел могуць студэнты гуманітарных спецыяльнасцяў з краінаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, Балтыі, Балканаў, Цэнтральнай Азіі і Каўказа, а таксама Польшчы.
Заняткі будуць праходзіць у Варшаве з 29 лютага па 14 сакавіка.
Прыём заявак доўжыцца да 25 студзеня!
Больш інфармацыі па спасылцы
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ