1 лютага 1661 г. Магілёў паўстаў супраць расейцаў. Ішла вайна Расеі з РП, чужынская адміністрацыя імкнулася абмежаваць гарадское права на самакіраванне, але магістрат не жадаў падпарадкоўвацца. Сігналам паўставаць для магілёўцаў былі звон ратушы і вокліч бурмістра Язэпа Левановіча* «Пара! Пара!». У выніку жыхары абаранілі сваё магдэбургскае права. Ацалелыя ж расейцы збеглі з гораду.
*У некаторых крыніцах фігуруе як Івановіч.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch