12 лютага 1872 г. у Крынках ля Бялынічаў нарадзіўся мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Дзве яго карці…

12 лютага 1872 г. у Крынках ля Бялынічаў нарадзіўся мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Дзве яго карціны ўзнагароджаныя на міжнародных выставах: «Час цішы» (Мюнхен) і «Зімовы сон» (Барсэлона). У 1912 г. каля возера Удомля пабудаваў дом з майстэрняй, які назваў «Чайка». У 1947 г. працаваў у Белай дачы (менская Курасоўшчына), падарожнічаў па радзіме. Шмат яго твораў захоўвае музей у Магілёве.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch