Беларускі самвыдат – не разбіць, не спыніць, не стрымаць!Дзякуючы працы нашых гераічных валанцёраў, …

Беларускі самвыдат – не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Дзякуючы працы нашых гераічных валанцёраў, ва ўмовах маштабных рэпрэсій дагэтуль працягваецца распаўсюд самвыдату ў Беларусі. Незалежныя папяровыя газеты застаюцца надзейнай крыніцай інфармацыі для многіх беларусаў.

З нядаўняга часу наш самвыдат з’явіўся яшчэ і ва Украіне. Мы ўжо распавядалі, што актывісты мясцовай дыяспары пачалі выдаваць на ўкраінскай мове газету «Вісник», каб пашыраць інфармацыю пра Беларусь і беларусаў. Апошні нумар для друку дасяжны па спасылцы.

Рэдактар і вярстальнік газеты «Вісник» – Юрась, валанцёр ByProsvet, які дапамагаў у стварэнні і распаўсюдзе самвыдату на Радзіме, але праз пераслед сілавікоў быў вымушаны з’ехаць ва Украіну. Там ён таксама працягвае вярстаць газету «Беларускі час», якую штотыдзень актывісты разносяць па паштовых скрынях у Беларусі. Падрабязней з гісторыяй выбітнага беларуса вы можаце азнаёміцца ў артыкуле ды відэа.

Падтрымаць нашу дзейнасць (калі гэта для вас бяспечна), можна на byprosvet.org/donate альбо набыўшы любую рэч на сайце.

Жыве свабода слова!