15 лютага 1989 г. савецкія войскі выйшлі з Афганістану. У Беларусі гэтым днём згадваюць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Святлана Алексіевіч стварыла пра тыя падзеі дакументальна-мастацкую кнігу «Цынкавыя хлопчыкі».
*Ваявалі каля 30 тысяч беларусаў, з іх 771 загінулі і двое зніклі без весткі. У Менску ёсць прысвечаны ахвярам афганскай вайны мемарыял з каплічкай – «Востраў слёз».