22 лютага 1997 г. у Менску адбыўся апазіцыйны «Марш пустых рондаляў»*. 300 жанчын з міскамі, рондал…

22 лютага 1997 г. у Менску адбыўся апазіцыйны «Марш пустых рондаляў»*. 300 жанчын з міскамі, рондалямі і лыжкамі прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага. Сярод лозунгаў быў такі: «Грошы, што ідуць на АМАП – дзецям на лекі».

*Гэта вядомая ў свеце форма вулічнага пратэсту супраць беднасці, у часе якога ствараюць шум, б’ючы ў пустое хатняе начынне.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch