У гэты дзень 108 гадоў таму ў Вільні пачала выходзіць газета «Гоман». Публікавалася два разы на тыдз…

У гэты дзень 108 гадоў таму ў Вільні пачала выходзіць газета «Гоман». Публікавалася два разы на тыдзень, спачатку толькі лацінкай, а потым і кірыліцай. Першым рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі.

Рэдакцыя газеты выступала за нацыянальна-культурнае адзінства беларускага народу і абвяшчэнне незалежнай рэспублікі.

Акрамя артыкулаў пра актуальныя сацыяльна-палітычныя праблемы, газета друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры. Разам з тым на старонках выдання ўпершыню былі апублікаваныя некаторыя творы Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага і Алеся Гаруна.