1 сакавіка 1581 г. у Варшаве прынялі «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага»*. У ВКЛ з’явіўся найвышэйшы апеляцыйны суд – Літоўскі Трыбунал. Склад фармаваўся так: на павятовых соймах шляхта абірала двух прадстаўнікоў, якія на год рабіліся суддзямі. Пастановы выносілі большасцю галасоў на аснове Статутаў і соймавых канстытуцый.
*Брашуру з тэкстам дакумента на старабеларускай мове выдалі ў 1586 г. у віленскай друкарні Мамонічаў.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch