22 лютага ў Беларускім моладзевым Хабе ў Варшаве адбудзецца дзіцячы фэстываль «Наш кірмаш» — сямейна…

21.02.2026ByProsvet

22 лютага ў Беларускім моладзевым Хабе ў Варшаве адбудзецца дзіцячы фэстываль «Наш кірмаш» — сямейная культурная падзея, прысьвечаная Дню роднай мовы.

У праграме фэстывалю:

• музычная частка з сямейным гуртом Юстыны і Тацьцяны Карпіловіч, Зьмітра і Геральда Бартосікаў;
• аўтарская сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэям Скурко;
• тэатральныя чытаньні з Маляванычам і прэзэнтацыя кнігі «Патаемная спадчына»;
• мастацкія майстар-класы ад ілюстратаркі Надзеі Бука і майстар-клас па вырабе героя кнігі «Бульбік» разам з Марынай Корзун;
• інтэрактыўная зона ад ініцыятывы «Кніжны Воз» і шмат чаго іншага.

На фэстывалі будуць працаваць беларускія выдавецтвы Gutenberg Publisher, Янушкевіч, фундацыя byProsvet, Słowianka, дзе можна будзе пазнаёміцца з сучаснымі дзіцячымі кнігамі і набыць іх на мейсцы.

Завяршыць фэстываль выступ Лявона Вольскага зь дзіцячай музычнай праграмай.

Дата і час: нядзеля, 22 лютага, 13:00–16:00
Мейсца: Беларускі моладзевы Хаб
Адрэса: ul. Dożynkowa 6а, Warszawa


Падтрымай Беларускі Моладзевы Хаб
накіраваўшы 1,5% PIT
як гэта зрабіць

Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
Падтрымаць