7 сакавіка 1985 г. у Воршы вынеслі апошні прысуд вядомаму беларускаму дысідэнту Міхасю Кукабаку. У …
7 сакавіка 1985 г. у Воршы вынеслі апошні прысуд вядомаму беларускаму дысідэнту Міхасю Кукабаку. У савецкіх турмах, працоўных лагерах і псіхіятрычных шпіталях правёў 17 гадоў. Але і за кратамі працягваў антысавецкую дзейнасць, бараніў правы палітвязняў. У 1989 г. незалежная экспертыза ў Маскве зрабіла выснову, што Кукабака – псіхічна здаровы. Праз год яго рэабілітавалі.