Гэта — пост у падтрымку выдатнага праекта ByProsvetЁн ставіць на мэце пазнаёміць дзяцей з асобамі жанчын, якія сапраўды рухалі гісторыю Беларусі — хоць у падручніках пра іх маўчаць.
Першы том казак «Патаемная спадчына» знаёміць дзяцей з 7 выбітнымі беларускамі, якія жылі ў розны час — ад сярэднявечча да пачатку XX стагоддзя. Цяпер рыхтуецца другі том — гэты працэс трэба падтрымаць!
Над кнігай працуюць таленавітыя, апантаныя сваёй справай, сапраўдныя знаўцы тэмы.
Як падтрымаць сяброў нашага фонда? Проста замоўце першы том па спасылцы —
https://kirma.sh/products/pataemnaya-spadchyna-kazki-pra-belaruskikh-zhanchyn-tom-1— і другі абавязкова атрымае будучыню
У нашых сілах зрабіць так, каб дзеці не раслі ў прапагандысцкай бурбалцы, а ведалі сапраўдную гісторыю і развівалі крытычнае мысленне.