«Беларуская кніга пад прэсам рэпрэсій»: новы аналітычны матэрыял Беларускі ПЭН падрыхтаваў агляд рэп…

23.10.2025ByProsvet

«Беларуская кніга пад прэсам рэпрэсій»: новы аналітычны матэрыял

Беларускі ПЭН падрыхтаваў агляд рэпрэсій беларускай кнігі за апошнія пяць гадоў. Чытайце яго на сайце bannedbooks.penbelarus.org, прысвечаным забароненай літаратуры.

Гэты матэрыял адлюстроўвае сучасны стан беларускай літаратуры. Ён заснаваны на звестках маніторынгу Беларускага ПЭНа і на дзесяці інтэрв’ю, праведзеных са студзеня па жнівень 2025 года з літаратарамі і Людзьмі Слова – пісьменнікамі, паэтамі, перакладчыкамі, выкладчыкамі, выдаўцамі і даследчыкамі. У аглядзе адлюстраваны факты ціску і статыстыка пераследу беларускіх аўтараў і асноўныя цяжкасці і наступствы для літаратуры.

Беларуская кніга апынулася ва ўмовах інстытуцыйнага ціску, механізмы цэнзуры і адміністрацыйныя бар’еры ператварыліся ў сістэмны інструмент барацьбы супраць свабоды слова.

«Адчуваецца вялікі культурны голад, але рэалізаваць, як бы наталіць гэты культурны голад праз тыя сцяжынкі, якія зараз ёсць, па якіх паступаюць кніжкі, проста немагчыма».