29 сакавіка 1900 г. у Маскве нарадзіўся рэжысёр, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай кінематаграфіі Уладзімір Корш-Саблін. У 1929 г. прыступіў да стварэння першай самастойнай стужкі «У агні народжаная», прысвечанай 10-годдзю БССР. Выпусціў* на экраны першы гукавы фільм беларускага кіно «Першы ўзвод» («Заходні фронт», 1933 г.).
*Як мастацкі кіраўнік «Беларусьфільму» шмат увагі аддаваў творчым справам студыі. На будынку ёсць памятная шыльда ў гонар кінадзеяча.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch