«Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі»Фонд «Краіна для Жыцця» далучыўся…

«Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі»

Фонд «Краіна для Жыцця» далучыўся ў якасці партнёра да праекту «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі».

Проста цяпер да гэтага праекту патрэбная таленавітая каманда валанцёраў, якія могуць дапамагчы з запускам сайта і сацсетак.

Каго шукаюць:
– брэнд-дызайнера (-ку) і дызайнера (-ку), якія дапамогуць з брэндбукам, распрацоўкай лагатыпу і канструктарам сайта.

Мэта праекту – яднанне ў анлайн-эстафеце салідарнасці, каб расказаць свету пра нашу сапраўдную Беларусь, яе мужных і творчых людзей.

Давайце разам зробім так, каб голас беларусаў і беларусак гучаў на ўсіх кантынентах. Калі вы гатовыя дапамагчы ў гэтай творчай працы – калі ласка, запоўніце форму і далучайцеся:

https://forms.gle/RWLUGt8ZtaeBf1ca6