27 сакавіка 1891 г. у Глыбокім нарадзіўся грамадска-палітычны і культурніцкі дзеяч, дыпламат і архітэктар Клаўдзій Дуж-Душэўскі*. На падставе гістарычных сведчанняў і колераў народных строяў і арнаментаў стварыў эскіз сцяга БНР. Пасля вайны яго арыштавалі як «актыўнага беларускага нацыяналіста» і пакаралі 25 гадамі зняволення.
*Як дойлід будаваў настолькі шмат і так выбітна, што ў 1930-я з калегамі стварыў асобны стыль, які назвалі «ковенскі мадэрнізм».Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch