30 лістапада 1595 г. казацкі атрад Севярына Налівайкі* захапіў Магілёў. Нападнікі выпалілі амаль палову гораду, разбурылі дзве праваслаўныя царквы, абрабавалі і збілі жыхароў. Праз два тыдні пасля бітвы з шляхоцкім войскам РП казакі сышлі ўніз па Дняпры.
*Вядомы ўкраінскі гісторык Міхаіл Грушэўскі не лічыў Налівайку абаронцам праваслаўя, як часам пра таго пішуць.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch