Дзяржава так заўзята ўзялася рыхтавацца да вайны, якая нам не пагражае, што найменшая хітрасць з боку Расеі – і наша краіна можа паддацца на правакацыю і быць уцягнутая ў рэальную вайну.
У 2020 г. адбылося адкрыццё першай уласнай беларускай АЭС. Аднак за амаль 4 гады АЭС часцей прастойвае, чым працуе: то рамонт, то прафілактычныя працы. І гэта толькі падкрэслівае тое, што без яе можна лёгка абысціся.