Роўна 87 гадоў таму адбылася адна з самых жудасных падзей у найноўшай гісторыі Беларусі Напрацягу н…

Роўна 87 гадоў таму адбылася адна з самых жудасных падзей у найноўшай гісторыі Беларусі

Напрацягу ночы 29-30 кастрычніка 1937 г. на тэрыторыі сучаснага будынку КДБ у Менску і шэрагу іншых месцаў карнікі НКУС расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі: паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, выкладнікаў, дзяржслужбоўцаў… Змрочная падзея ўвайшла ў гісторыю як «Чорная ноч», альбо «Ноч расстраляных паэтаў».

З канца 1980-х гг. у гэты дзень беларусы штогод ладзяць памятныя акцыі, каб у чарговы раз паказаць: ніхто не забыты і памяць пра нашых бязвінна забітых выбітных дзеячаў будзе жыць вечна!

Я не чакаў
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.

Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, –
Кажу вам – я не вінаваты!

Міхась Чарот, 1937 г.