21 кастрычніка 1878 г. у Палтаве нарадзіўся Уладзімір Пічэта, гісторык, першы рэктар БДУ. Даследаваў этнагенез беларускага народу, гісторыю беларускіх гарадоў, мовы і літаратуры. Археолаг, краязнаўца і скарыназнаўца. У 1930 г. яго арыштавалі і выслалі з краіны. Вызвалілі ў 1935 г.; кажуць, да гэтага спрычыніўся Эдвард Бэнэш, міністр замежных справаў Чэхаславаччыны.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch