25 красавіка 1991 г. у Воршы блакавалі чыгунку. Пратэстоўцы выставілі ўльтыматум: калі не будзе прызначаная надзвычайная сесія Вярхоўнага Савету БССР, якую патрабавалі дэпутаты Апазіцыі БНФ, яны лягуць на рэйкі. Акцыя прайшла без ахвяраў. 26 красавіка людзі знялі блакаду і арганізаванымі шэрагамі рушылі ў Куцеінскі манастыр на знак памяці пра Чарнобыльскую катастрофу.