28 красавіка 1859 г. у Зінавічах (Лідскі павет) нарадзіўся Кіпрыян Кандратовіч, беларускі і расейск…

*

28 красавіка 1859 г. у Зінавічах (Лідскі павет) нарадзіўся Кіпрыян Кандратовіч, беларускі і расейскі вайсковы дзеяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР. У 1917-м далучыўся да беларускага нацыянальнага руху*, наступным годам стварыў у Вільні 1-ы беларускі полк. Быў дарадцам беларускай дэлегацыі на Мірнай канферэнцыі ў Парыжы.

*Пісьменнік і гісторык Леанід Лаўрэш напісаў пра яго кнігу «Генерал, які дайшоў да Беларусі».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch