12 кастрычніка 1398 г. Вітаўт* і магістр Тэўтонскага ордэну падпісалі дамову на нёманскім востраве Салін. Князь саступаў крыжакам частку Жамойці і абяцаў дапамагчы ім узвесці на мяжы два-тры замкі; тады яны адпусцілі б з палону яго брата Жыгімонта. Бакі абяцалі падтрымаць адзін аднаго ў захопе іншых земляў.
*Палітыку князя добра апісаў гісторык А. Краўцэвіч.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch