Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі Мы заклікаем беларусаў і беларуса…

Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі

Мы заклікаем беларусаў і беларусак усяго свету быць адзінымі ў справе вызвалення нашых суайчыннікаў. Працягвайце рабіць усё, што вам пад сілу, дзеля таго, каб наступнае 21 траўня беларускія палітвязні сустрэлі на волі.

Жыцці людзей – найвялікшая наша каштоўнасць, а салідарнасць і ўзаемная падтрымка – найвялікшая моц. І толькі разам мы зможам перамагчы!

Вы можаце падтрымаць палітвязняў наўпрост цяпер наступнымі шляхамі:
– Данатам праз ініцыятывы «Краіна для Жыцця» і «Dissidentby»
– Напісаць ліст праз сэрвісы ад «Politzek.me» і «Майстэрня паштовак салідарнасці»
– Набыць мерч у «Вольныя паштоўкі»

З павагай, каманда ByProsvet